„Ягелонія” ў гасцях абыграла „Заглембе”



У стартавым матчы чарговага туру польскай футбольнай экстракласы беластоцкая „Ягелонія” нечакана абыграла на выездзе „Заглембе” Любін 1:0.

Перамогу „Ягелоніі” прынёс гол Хесуса Імаза на 53-й хвіліне гульні. Такім чынам іспанец спыніў серыю з трох перамог „Заглембе” і пазбавіў суперніка шанца зраўняцца па ачках з лідыруючым познаньскім „Лехам”.

Каментуе матч трэнер „Ягелоніі” Ірэніўш Мамрот.

Пасля 10 тураў „Ягелонія” набрала 15 ачкоў і займае 6-е месца ў турнірнай табліцы польскай экстракласы. Наступным супернікам пасля перапынку на гульні зборных стане „Радомяк”, якога каманда Мамрота будзе прымаць у Беластоку 18 кастрычніка.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя