„Ягелонія” паднялася на сёмае месца ў PKO экстракласе
Беластоцкая „Ягелонія” згуляла на хатняй арэне ўнічыю 1:1 са „Сталью” Мелец у матчы 7-га тура PKO экстракласы. Абодва галы ў гэтай гульні былі забітыя ў першым тайме. На гол Джонатана Дэ Амо ужо на 11-й хвіліне ў складзе „Ягі” адказаў ужо праз 10 хвілін Ізраэль Пуэрта. У другім тайме заўзятары галоў не ўбачылі. Трэнер „Ягелоніі” Ірэніўш Мамрот не хаваў на прэсавай канферэнцыі свайго расчаравання.
Адно здабытае ачко дазволіла „Ягелоніі” перасунуцца на сёмае месца ў турнірнай табліцы лігі, але гэта быў чацвёрты матч каманды без перамогі.
