„Ягелонія” павезла ў Вроцлаў пачастунак



5 лістапада футбольная каманда „Ягелонія” правядзе чарговы матч чэмпіянату Польшчы ў Вроцлаве супраць мясцовага „Шлёнску”. Напярэдадні ў офісе беластоцкага клубу адбылося цікавае перадаванне. Адмысловы рэгіянальны прадукт – салодкія сенкачы (па-беларуску іх называюць таксама банкухі) – паедуць разам з „Ягелоніяй” у Вроцлаў у рамках прамоцыі Падляшскага ваяводства. Такі пачастунак прыдуманы для вроцлаўскіх заўзятараў – кавалкі выпечкі будуць ім раздадзены перад матчам.

Такая акцыя ёсць супольнай ініцыятывай клубу „Ягелонія” і Падляшскага Ваяводства. У офісе „Ягі” сенкачы сімвалічна прадстаўнікам клубу перадаў маршалак ваяводства Артур Касіцкі.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Х. Каменскага