„Ягелонія” разышлася мірам з „Легіяй”
Гэта павінен быў быць хіт сёмага тура польскай экстракласы і гледачы сапраўды ўбачылі добры матч. Беластоцкая “Ягелонія” згуляла ўнічыю 1:1 на хатнім стадыёне з варшаўскай “Легіяй”. Трэба адзначыць, што квіткі на гульню былі прададзены ў пятніцу, а на трыбунах была рэкордная запоўненасць – звыш 22 тысяч чалавек. У першым тайме больш атакавала “Ягелонія”, але вызначыліся гульцы “Легіі”. На 39-й хвіліне мяч трапіў да Гільермэ, які прабёг ад цэнтра поля да штрафной гаспадароў і не сустрэўшы супраціву моцна і дакладна прабіў у ніжні кут – Дрангоўскі не выратаваў. На 54-й хвіліне другога тайма Васільеў хітра разыграў штрафны, закінуўшы мяч у штрафную плошчу да Мацея Гаёса, якому засталася даслаць мяч ў сетку – 1:1. “Яга” працягнула атакаваць, але варшаўскі клуб выстаяў пад націскам гаспадароў і ў выніку была зафіксавана нічыя.
Пасля 7 тураў чэмпіянату Польшчы наперадзе з нечакана вялікім адрывам ідзе „Пяст” (Глівіцэ) – 18 ачкоў, далей ідзе кракаўская „Краковія” – 12 пунктаў, ажно пяць клубаў, сярод якіх „Ягелонія” маюць па 11 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя
