„Ягелонія” зноў без перамогі



Вынікам 0:0 закончыўся матч футбольнай экстракласы Польшчы паміж „Ягелоніяй” (Беласток) і „Завішай” (Быдгашч). Гэта чарговы матч беластачанаў у чэмпіянаце Польшчы без перамогі. Футбалісты з абодвух бакоў не мелі многа сітуацый, каб стрэліць у браму, кажа трэнер”Ягелоніі” Міхал Пробеж.

– „Завіша” дамінавала на полі. Цяжка далася нам гэтая сустрэча, бо не ўсё ў час матча выходзіла так, як нам хацелася б. Мелі некалькі добрых сітуацый, але, на жаль, мяч не патрапіў у браму суперніка.

„Ягелонія” пасля 17 раўндаў чэмпіянату Польчы мае 28 ачкоў і знаходзіцца на 5 месцы. Чарговы матч футбалісты „Ягі” зайграюць у Кракаве з мясцовай „Краковіяй”.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота