Ягор Філіпенка ў „Малазе”
Па звестках „Прессбола”, абаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Ягор Філіпенка падпісаў пагадненне з іспанскай „Малагай”. Кантракт разлічаны на два з паловай гады. У нядзелю лепшы абаронца чэмпіянату Беларусі мінулага сезона правёў з новай камандай першую трэніроўку, на якой займаўся па індывідуальнай праграме. У мінулым сезоне беларускі абаронца правёў за БАТЭ 23 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце, забіў 1 мяч, аддаў 3 перадачы, зарабіў 5 жоўтых і 1 чырвоную картку.
Беларускае Радыё Рацыя
