Ягор Герасімаў упершыню ў кар’еры ўвайшоў у топ-100 рэйтынгу ATP



Беларус Ягор Герасімаў упершыню ў карʼеры падняўся ў першую сотню сусветнага рэйтынгу. На мінулым тыдні 26-гадовы тэнісіст займаў 119-е месца, а пасля выхаду ў паўфінал турніру ў Санкт-Пецярбургу перамясціўся на 98-е месца.

У топ-3 рэйтынгу зменаў не адбылося:

1. Новак Джокавіч (Сербія) 2. Рафаэль Надаль (Іспанія) 3. Роджэр Федэрар (Швейцарыя)

У першай тройцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі таксама ніякіх змен:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) 2. Караліна Плішкова (Чэхія) 3. Эліна Світолінай (Украіна)

Беларуска Арына Сабаленка апусцілася на адну пазіцыю і займае цяпер 14-е месца. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 47-м радку, у Аляксандры Сасновіч 51-я пазіцыя.

У першым раўндзе парнага разраду тэніснага турніру ў кітайскім Чжухае беларус Андрэй Васілеўскі і партугалец Гансалу Алівейра перайгралі італьянска-нарвежскі тандэм Марка Чакіната / Каспер Рууд – 7:6 (7:3), 7:6 (7:4) і выйшлі ў чвэрцьфінал.

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова разам з расейкай Валерыяй Савіных прабілася ў чвэрцьфінал парнага турніру ВТА ў Ташкенце. Яны перайгралі пару Лістэр (Швецыя) / Сізікава (Расея) – 6:4, 6:3.

 

Юрый Пунтус будзе прадстаўлены галоўным трэнерам «Тарпеда»-БелАЗа

Галоўны трэнер Юры Пунтус і бабруйская «Белшына» рассталіся па ўзаемнай згодзе. Як стала вядома Pressball.by, 24 верасня 58-гадовы спецыяліст будзе прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда»-БелАЗа. Пасля 22 тураў «Тарпеда» займае 5-е месца ў вышэйшай лізе, маючы ў актыве 38 балаў. «Белшына» лідыруе ў чэмпіянаце першай лігі – у бабруйчан 46 ачкоў (столькі ж у «Смалявічаў») і гульня ў запасе.

 

Аляксандр Мацярухін пакінуў «Магілёў» і працягне карʼеру за мяжой

Нападнік Аляксандр Мацярухін пакідае «Магілёў». Гульцу паступіла больш выгадная прапанова за межамі Беларусі, і клуб не стаў перашкаджаць жаданню хакеіста працягнуць карʼеру на новым месцы, паведамляе прэс-служба клуба. У гэтым сезоне ў форме магілёўцаў нападнік правёў 8 матчаў, у якіх адзначыўся 4 (2+2) выніковымі баламі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]