Японія не выключае поўнай адмены Алімпіяды
16 гадоў таму
Улады Японіі не выключаюць магчымасць адмены Алімпійскіх гульняў у Токіа ўлетку. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Тасіхіра Ніка.
Паводле яго слоў, калі эпідэміялагічная сітуацыя пагоршыцца і рост колькасці заражаных COVID-19 працягнецца, правядзенне Алімпіяды стане сапраўды немагчымым.
Нагадаем, Такійская Алімпіяда мусіла адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня мінулага года, аднак з-за пандэміі яе вырашылі перанесці на 2021 год. Алімпійскія Гульні павінны прайсці з 23 ліпеня па 8 жніўня без замежных заўзятараў. Магчыма, і цалкам без гледачоў.
Беларускае Радыё Рацыя
