Яшчэ два медалі заваявалі беларусы на Паралімпіядзе



Яшчэ два медалі заваявалі беларускія спартсмены на зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане (Паўднёвая Карэя), абодва — у лыжных гонках класічным стылем сярод слабавідушчых.

17 сакавіка Святлана Сахоненка першынствавала на дыстанцыі 7,5 км, а Юрый Голуб фінішаваў трэцім у гонцы на 10 км.

У 28-гадовай Сахоненкі з Наваполацка гэта трэці залаты медаль на цяперашняй Паралімпіядзе. Яна была лепшай у спрынце на 1,5 км класічным стылем і ў гонцы на 15 км вольным стылем.

Усяго на рахунку беларускіх спартсменаў 12 узнагарод: па чатыры кожнай вартасці. У медальным заліку каманда займае восьмае месца. Наперадзе ЗША (12 залатых, 14 сярэбраных, 7 бронзавых), „нейтральныя паралімпійскія атлеты” з Расіі (8, 10, 5), Канада (8, 1, 15), Германія (6, 8, 2), Украіна (6, 7, 8), Славакія (6, 2, 1) і Францыя (5, 7, 4).

Паралімпіяда завершыцца 18 сакавіка.

belapan.by