Яўген Барсукоў прызнаны найлепшым гульцом 29-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі



Яўген Барсукоў прызнаны найлепшым гульцом 29-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі.

Фота ФК „Славія-Мазыр”

У гасцявой сустрэчы з футбалістамі сталічнага „Энергетыка-БДУ” 31-гадовы паўабаронца мазырскай „Славіі” быў лідарам каманды. Ён аформіў галявы дубль і аддаў 19 дакладных перадач. Дзякуючы перамозе футбалісты „Славіі” набралі 31 ачко і ўзняліся на 13-е месца ў турнірнай табліцы. У апошнім туры 28 лістапада мазырская каманда прыме на сваім полі аднаго з медалістаў сёлетняга першынства менскае „Дынама”.  

Марыён Вайзензартэр выйграла спрынт у Ідры  

Немка Марыён Вайзензартэр стала пераможцай этапу Кубка ІБУ ў шведскім Ідры. Трэці вынік паказала экс-прадстаўніца зборнай Беларусі Дар’я Блашко, якая цяпер выступае за каманду Украіны. Лепшай сярод біятланістак беларускай каманды стала Аліна Пільчук, якая заняла 30-е месца.  

Шайба Ягора Шаранговіча не дапамагла „Нью-Джэрсі” перамагчы «Мінэсоту”  

Гол беларускага форварда Ягора Шаранговіча не дапамог яго камандзе „Нью-Джэрсі Дэвілз” перамагчы „Мінэсоту Уайлд”. Матч завяршыўся ў серыі булітаў – 2:3. Беларускі форвард „Нью-Джэрсі” вызначыўся на 49-й хвіліне сустрэчы, зраўняўшы лік. Усяго Шаранговіч правёў на лёдзе 16 хвілін 17 секунд.   Хакеісты „Вашынгтон Кэпіталз” у складзе з беларускім форвардам Аляксеем Протасам перамаглі „Манрэаль Канадзіенс” у матчы чэмпіянату НХЛ – 6:3 (3:1, 1:1, 2:1). Аляксей Протас правёў на лёдзе 17 хвілін 52 секунды. За гэты час на яго рахунку тры страты і каэфіцыент карыснасці „0”.  

Мадрыдскі „Рэал” выйшаў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў 19-ы раз запар — гэта рэкорд  

Мадрыдскі „Рэал” перамог малдаўскі „Шэрыф” (3:0) і выйшаў у плей-оф Лігі чэмпіёнаў. „Каралеўскі клуб” прабіўся ў 1/8 фіналу гэтага турніру 19-ы раз запар. Мадрыдскі клуб – адзіны, які дасягнуў гэтага паказчыка. „Рэал” займае 1-е месца ў групе D з 12 ачкамі.

Беларускае Радыё Рацыя