Яўген Кавыршын увойдзе ў трэнерскі штаб „Гомеля”
Яўген Кавыршын увойдзе ў трэнерскі штаб „Гомеля” і стане памочнікам Сяргея Стася. Кантракт будзе падпісаны перад пачаткам збораў „рысяў”.
У актыве экс-форварда зборнай Беларусі ў мінулым сезоне 30 (10+20) ачкоў у 51 гульні за „Юнацтва”, пры паказчыку карыснасці „+15”. Кавыршын прымаў удзел у адзінаццаці чэмпіянатах свету. Ён з’яўляецца двухразовым чэмпіёнам Беларусі.
Беларускі абаронца Алег Явенка падпісаў кантракт з маскоўскім „Спартаком”
Беларускі абаронца Алег Явенка падпісаў кантракт з маскоўскім „Спартаком”. Пагадненне з 30-гадовым хакеістам разлічана да 30 красавіка 2022 года. Мінулы сезон беларус правёў у складзе „Трактара”, ён прыняў удзел у 43 сустрэчах, у якіх набраў 2 (0+2) ачкі пры паказчыку карыснасці „0”.
Кірыл Зіновіч адправіцца на збор з маскоўскім „Лакаматывам”
Маскоўскі „Лакаматыў” можа падпісаць кантракт з 18-гадовым паўабаронцам „Менска” Кірылам Зіновічам. Хаўбек адправіцца на збор з чыгуначнікамі, па выніках якога расейскі клуб прыме рашэнне пра трансфер беларускага футбаліста, перадае sport-express.ru.
Абаронца Аляксей Вакуліч стаў гульцом „Руху”. Тэрмін дзеяння кантракта 22-гадовага абаронцы разлічаны на два гады з опцыяй падаўжэння яшчэ на адзін год. У жніўні 2020 года футбаліст падпісаў кантракт з маскоўскім клубам „Велес” з другога дывізіёна, які заняў 8-е месца ў чэмпіянаце. У складзе масквічоў абаронца правёў 30 матчаў у ФНЛ і Кубку Расеі.
ЧЕ-2020: фінал могуць перанесці з Лондана ў Будапешт
Фінал чэмпіянату Еўропы-2020 могуць перанесці з Лондана ў Будапешт. УЕФА прыме такое рашэнне, калі Англія не зможа даць гарантый на вялікую запаўняльнасць стадыёна заўзятарамі з-за каронавіруса, а Будапешт гарантуе адсутнасць абмежаванняў. Паводле інфармацыі The Times, УЕФА ўжо праінфармаваў пра сваё магчымае рашэнне прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана і чакае ад Лондана канкрэтных дзеянняў.
Якаўлеў асуджаны на 15 сутак
Галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў асуджаны на 15 сутак.
Якаўлеў разам з іншымі спартоўцамі 16 чэрвеня сустракаў у Баранавічах журналіста Tribuna.com Дзмітрыя Руто, які выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.
Аўтамабіль, у якім ехалі спартоўцы пасля сустрэчы Дзмітрыя Руто, спынілі супрацоўнікі ДАІ на трасе М1. Пасля гэтага адразу ж з’явіліся сілавікі, Канстанцін Якаўлеў быў затрыманы, нікога больш не затрымлівалі.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: hcdinamo.by
