Яўген Цуркін – чэмпіён Еўропы!



Беларускі плывец Яўген Цуркін стаў пераможцам чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Берліне (Германія), на дыстанцыі 50 м батэрфляем. У фінальным заплыве такі ж сама час з Цуркіным паказаў яго апанент з Францыі. У выніку залатымі ўзнагародамі былі ўганараваныя ажно два спартоўцы. Француз Фларан Манадо, які з’яўляецца алімпійскім чэмпіёнам 2012 году, і Цуркін паказалі абсалютна аднолькавы час – 23,00 сек. На трэцюю прыступку п’едэсталу таксама ўзышлі адразу два плыўцы – украінец Андрэй Говараў і брытанец Бенджамін Праўд (іх фінішны час — 23,21 сек.). Кантынентальнае першынство фінішуе ў сталіцы Германіі 24 жніўня. Беларускае Радыё Рацыя