Яўген Цуркін – чэмпіён Іспаніі



У Малазе працягваецца адкрыты чэмпіянат Іспаніі па плаванні. Беларускі плывец Яўген Цуркін выйграў золата адкрытага чэмпіянату Іспаніі на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. Наш суайчыннік пераадолеў басейн за 23.36 секунды.

Да гэтага ў Малазе два залатыя медалі выйграла Аляксандра Герасіменя, якая перамагла на сваіх каронных дыстанцыях – 50 і 100 метраў вольным стылем. Яшчэ адна ўзнагарода ў актыве маладой Аліны Змушкі – бронза на адрэзку 50 метраў брасам.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]