Яўген Цуркін і Святлана Хахлова – у паўфінале чэмпіянату Еўропы па плаванні



На чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту ў Берліне змаганне за ўзнагароды пачалі плыўцы. Два прадстаўнікі Беларусі прабіліся ў паўфінальную стадыю. У спаборніцтвах мужчын на дыстанцыі 50 м батэрфляем Яўген Цуркін прайшоў у паўфінал, паказаўшы пяты вынік сярод усіх удзельнікаў спаборніцтваў – 23,54 сек. У гэтым жа відзе праграмы яшчэ два беларусы не здолелі пераадолець кваліфікацыйны бар’ер – Павел Санковіч заняў 19-е месца, Віктар Стаселовіч апынуўся 47-м. На той жа дыстанцыі ў спаборніцтвах жанчын у паўфінал прарвалася Святлана Хахлова, якая паказала час 27,03 сек.

Цікава, што спаборніцтвы плыўцоў праходзяць на адмыслова пераробленай для іх былой трэкавай арэне для велагонак.

Беларускае Радыё Рацыя