Юбілей у лепшага трэнера Гарадзеншчыны па гандболе



Сёння ў Зэльве пачаўся чэмпіянат Гарадзенскай вобласці па гандболе, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння заслужанага трэнера Беларусі Леаніда Гана. Падчас спаборніцтваў усе прысутныя ўбачаць сяміметровы ўдар ад гандбольнага мэтра. А свой юбілей разам са сваякамі, землякамі і спартсменамі Леанід Ган адзначыць 10 чэрвеня.

Заслужаны трэнер Беларусі аддаў спорту 54 гады. 17 гадоў ён працаваў са зборнай Гарадзенскай вобласці. Леанід Ган даў пуцёўкі ў вялікі гандбольны свет дзясяткам спартсменаў. З-пад яго крыла ў свет гандболу выйшлі 40 чалавек, якія працуюць у спорце, 2 чэмпіёны свету, 1 чэмпіён Еўропы, 2 чэмпіёны былога СССР, 1 заслужаны трэнер Беларусі і г.д. Сярод вялікіх спартсменаў – Уладзімір Міхута, Валерый Цівунчык, Сяргей Варабей, Міхаіл Міхута, Аляксандр Папко, Барыс Рэпкін, Аляксандр Ражко і іншыя.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: www.zelwa.by