Юлія Гатоўка прабілася ў 1/8 фіналу турніру ў Шарм-эль-Шэйху



Юлія Гатоўка (180-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў егіпецкім Шарм-эль-Шэйху. Беларуска ўзяла верх над швейцаркай Сімонай Вальтар (208 ВТА) — 4:6, 6:3, 6:2. Уладзімір Ігнацік (414-ы нумар рэйтынгу АТП) таксама выйшаў у 1/8 фіналу гэтага ж турніру. Беларус узяў верх над прадстаўніком Тайваня Чэн Сун Ло (880 АТП) — 4:1, адмова.

Беларуска Вольга Гаварцова і прадстаўніца ЗША Усуе Арканада выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду ў амерыканскім Роме. У матчы 1/8 фіналу яны перайгралі тайваньскую пару Ю Кіе Хсіе/Кіе Ю Хсю — 6:2, 6:2.

П’ер-Эмерык Абамеянг стаў гульцом „Барселоны”

Форвард П’ер-Эмерык Абамеянг стаў гульцом „Барселоны”. 32-гадовы нападнік зборнай Габона перайшоў у каталонскі клуб свабодным агентам, разарваўшы кантракт з лонданскім „Арсеналам”. Пагадненне Абамеянга з сіне-гранатавымі будзе разлічана да лета 2025 года. Адступныя П’ера-Эмерыка – 100 мільёнаў еўра. У кантракце ёсць пункт пра тое, што гулец можа пакінуць клуб 30 чэрвеня 2023 года.

„Парма” — „Цмокi-Менск”: матч Лігі ВТБ 6 лютага не адбудзецца

Матч Лігі ВТБ „Парма” — „Цмокi-Менск” 6 лютага не адбудзецца. Дырэктаратам лігі гульня перанесена на больш позні тэрмін з-за кавідных праблем. Аб дакладнай даце гульні паведамяць пазней.

Сусветны лідар па скачках з трампліна Марыта Крамер прапусціць АІ з-за каронавіруса

Вядучая ў свеце скакуха з трампліна сярод жанчын Марыта Крамер з Аўстрыі прапусціць Алімпійскія гульні ў Пекіне пасля таго, як не змагла аператыўна акрыяць ад віруса COVID-19, каб дабрацца да сталіцы Кітая. Аўстрыйка паведаміла, што не паспее аднавіцца да спаборніцтваў. 20-гадовая Крамер павінна была прыняць удзел у сваіх першых алімпійскіх гульнях, яе спаборніцтвы стартуюць ужо на гэтым тыдні.

[manual_related_posts]