Юлія Гатоўка прайграла ў 1/16 фіналу турніру ў Нур-Султане



Юлія Гатоўка (181-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/16 фіналу турніру ў казахстанскім Нур-Султане. Беларуска саступіла прадстаўніцы Ліхтэнштэйна Кацінке фон Дайхман (248 ВТА) — 2:6, 5:7.

Яшчэ адна беларуска Ганна Кубарава (274-ы нумар рэйтынгу ВТА) таксама выбыла ў 1/16 фіналу гэтага ж турніру. Ганна саступіла першай „ракетцы” спаборніцтваў бельгійцы Грыт Мінен (79 ВТА) — 3:6, 4:6.

Беларуска Аляксандра Сасновіч і ўкраінка Марта Касцюк не змаглі прабіцца ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ВТА ў горадзе Доха. У матчы другога круга яны прайгралі расейцы Вераніцы Кудзерметавай і бельгійцы Эліз Мертэнс.

Беларускі занялі 15-е месца ў эстафеце на юніёрскім ЧС па лыжных гонках

Беларускія лыжніцы занялі пятнаццатае месца ў эстафеце на чэмпіянаце свету па лыжных гонках сярод юніёраў і моладзі, які праходзіць у Нарвегіі. Удзел у гонцы прынялі спартоўкі не старэйшыя за 20 гадоў. За беларускую каманду беглі Лізавета Пінчук, Ганна Мачэхіна, Крысціна Харытончык і Аліна Буйніцкая. Пераможцам гонкі з Нарвегіі беларускі прайгралі 5 хвілін 25 секунд. Серабро заваявалі расейкі, бронза дасталася немкам. Усяго ў эстафеце прынялі ўдзел 17 каманд.

Новак Джокавіч заявіў, што не можа заехаць на тэрыторыю ЗША для ўдзелу ў турніры ў Індыян-Уэлсе

Першая ракетка свету Новак Джокавіч заявіў, што не можа заехаць на тэрыторыю ЗША для ўдзелу ў турніры ў Індыян-Уэлсе. Уезд на тэрыторыю ЗША забаронены не вакцынаваным ад каронавіруса. Джокавіч раней заявіў, што прынцыпова не збіраецца вакцынавацца і таму гатовы прапусціць турніры, дзе гэтае патрабаванне з’яўляецца абавязковым. 21 лютага Джокавіч правёў першы матч пасля скандалу ў Аўстраліі, калі яму не дазволілі застацца ў краіне і прыняць удзел у „Australian Open”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]