Юнас Энрат прызнаны лепшым галкіперам тыдня ў КХЛ
Год таму
Брамкар хакейнага клуба „Дынама-Мінск” Юнас Энрат прызнаны лепшым галкіперам тыдня ў Кантынентальнай хакейнай лізе.
У трох матчах (у тым ліку адным гасцявым) галкіпер „зуброў” адбіў 95,74 працэнта кідкоў па сваіх варотах пры каэфіцыенце надзейнасці 1,30. Лепшым абаронцам прызнаны Юнас Анелеў з „Авангарда”, нападаючым – Мікіта Гусеў са СКА. Навічком тыдня стаў Элі Толванен з „Ёкерыта”.
Наступны матч хакеісты менскага „Дынама” правядуць 11 кастрычніка на дамашняй арэне супраць „Салавата Юлаева”. Пачатак сустрэчы ў 19.30.