„Юнацтва” абыграла ў гасцях „Нёман”



Хакеісты „Юнацтва” абыгралі ў гасцях „Нёман” з лікам 3:1 (1:0, 1:0, 1:1) і скарацілі адставанне ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі ў экстралізе.

Пасля двух паражэнняў на дамашняй пляцоўцы (0:3, 1:2) менчукі змаглі ўпэўнена згуляць у гарадзенскім Лядовым палацы ў абароне. У першым перыядзе „Юнацтва” часцей пагражала варотам Віталя Труса, і на 15-й хвіліне Павел Казакевіч закінуў першую шайбу. У сярэдзіне другога перыяду Аляксей Яфіменка павялічыў перавагу гасцей – 2:0.

У заключныя дваццаць хвілін матчу „Нёману” ўдалося перахапіць ініцыятыву. Добры момант для гола меў Мікіта Рэмезаў, але не трапіў у пусты вугал варот. У хуткім часе Міхаіл Стэфановіч усё ж скараціў адставанне – 1:2. Гарадзенцы замянілі варатара на шостага палявога іграка, аднак капітан „Юнацтва” Яўген Скачкоў адправіў шайбу ў пустыя вароты гаспадароў пляцоўкі і ўстанавіў канчатковыя лічбы на табло – 3:1.

Пасля пяці матчаў серыі да чатырох перамог „Нёман” вядзе ў серыі 3:2. Шостая гульня вырашальнай стадыі чэмпіянату Беларусі ў экстралізе прадоўжыцца ў Менску на „Чыжоўка-Арэне” 6 красавіка.

belta.by