Юная слонімка стала чэмпіёнкай свету па шашках



Аляксандра Сіняк са Слоніма ўзяла ўдзел у моладзевым чэмпіянаце свету па шашках-100, які праходзіў з 29 кастрычніка да 4 лістапада ў горадзе Домбкі (Польшча).

У турніры бралі ўдзел амаль 300 спартоўцаў з 18 краін.

Як паведаміў карэспандэнту „ГС” трэнер дзяўчынкі Аляксандр Аніська, Саша Сіняк стала чэмпіёнкай свету ў сваёй катэгорыі, дзе было больш за 30 удзельніц. У ейнай групе былі спартоўцы з Расеі, Галандыі, Літвы, Латвіі, Кітая, Украіны, Манголіі, Чэхіі, Вугоршчыны.

Варта нагадаць, што ў пачатку верасня Аляксандра стала ўладальніцай сярэбранага медаля на Моладзевым чэмпіянаце свету па шашках-64, які праходзіў Балгарыі.

Паводле  gs.by