Юныя баскетбалісткі з Гародні сталі лепшымі ў Еўропе



Баскетбольная каманда дзяўчынак «СДЮШАР-7 – Прынёманне» 2001 года нараджэння стала пераможцай чэмпіянату EGBL (Еўрапейскай дзявочай баскетбольнай лігі), упершыню беручы ўдзел у гэтым турніры.

7722620

Фінал гэтых міжнародных спаборніцтваў прайшоў у Берасці.

У фінале суперніцамі гарадзенак сталі дзяўчынкі з Фінляндыі. У напружаным змаганні гарадзенскія баскетбалісткі перамаглі з лікам 80:63 і сталі чэмпіёнкамі.

MVP (лепшым гульцом) фіналу была прызнана Юлія Васілевіч. Яна ж стала лепшым снайперам фінальнага тура. Яшчэ адна гарадзенка Яна Яхнавец была прызнаная самым карысным гульцом. Абедзве дзяўчынкі ўвайшлі і ў сімвалічную пяцёрку.

Лепшым маладым трэнерам чэмпіянату EGBL стала Аляксандра Шымкавяк, якая трэніруе дзяўчынак разам з бацькам Аляксадрам Шымкавякам і маці Вікторыяй Дацун.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота rodnonews.by

[manual_related_posts]