Юрый Максімаў узначаліць беларускую зборную?



Былы футбаліст днепрапятроўскага „Дняпра”, кіеўскага „Дынама” і нямецкага „Вердэра” Юры Максімаў даў згоду ўзначаліць мінскае „Дынама” па заканчэнні цяперашняга сезону. Гэтую інфармацыю ўкраінскі спецыяліст пацвердзіў у інтэрв’ю „Прессболу”.  Настаўнік у 2005 годзе ўжо працаваў у штабе менскага клуба другім трэнерам пры Аляксандры Рабаконі. Пасля завяршэння гульнявой кар’еры менскае „Дынама” стала першым месцам працы Юрыя Максімава на пасадзе трэнера – у свой штаб яго уключыў Аляксандр Рабаконь. Пасля вопыту працы ў беларускім клубе настаўнік выправіўся ў самастойнае плаванне. Ён узначальваў кіеўскі ЦСКА, „Абалонь”, „Крыўбас”, данецкі „Металург” і расейскую „Мардовію”. У той жа час, па звестках „Прессбола”, паўабаронцы Ігар Стасевіч, Слабадан Сімавіч і галоўны трэнер мінскага „Дынама” Уладзімір Журавель працягнулі кантракты з клубам на два тыдні. Гэта тлумачыцца тым, што сезон для „Дынама” не фінішуе са сканчэннем чэмпіянату Беларусі, а завершыцца матчам Лігі Еўропы з „Фіярэнцінай” ў Фларэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя