„Ювентус” стаў першым фіналістам футбольнай Лігі чэмпіёнаў



Футбалісты турынскага „Ювентуса” сталі першымі фіналістамі Лігі чэмпіёнаў, двойчы абыграўшы ў паўфінале „Манака”.

Чэмпіёны Італіі пасля выязной перамогі з лікам 2:0 на сваім полі гулялі абсалютна свабодна, і ў першым тайме Марыа Манджукіч і Даніэл Алвес забілі два мячы. У другой палавіне сустрэчы госці здолелі адыграць адзін мяч пасля ўдару Кіліяна Мбапэ, і ў выніку „Ювентус” перамог 2:1 і выйшаў у фінал.

Сёння, 10 траўня, свой другі паўфінальны матч правядуць два прадстаўнікі іспанскай сталіцы – „Рэал” і „Атлетыка”. Іх першая сустрэча на полі „Сант’яга Бернабеу” завяршылася значнай вікторыяй дзеючага пераможцы чэмпіёнскай Лігі „Рэала” – 3:0.

Вырашальны паядынак Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 3 чэрвеня ў Кардыфе.

belta.by