З Габонам па нулях



Таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Габона ў турэцкім Белеку не выявіў пераможцу. За 90 хвілін гульнявога часу каманды так і не забілі ніводнага голу. Абедзве каманды мелі дастаткова магчымасцяў адкрыць лік, прычым часцей браме суперніка пагражалі падначаленыя Аляксандра Хацкевіча. Адзначым, што ў апошнім рэйтынгу ФІФА Габон займае 54-е месца, а зборная Беларусі – толькі 98-е. Пры гэтым абедзве каманды правялі матч без сваіх самых зорных гульцоў: з-за пашкоджанняў у сустрэчы не ўзялі ўдзел Алексадр Глеб і форвард дортмундскай „Барусіі” П’ер-Эмерык Абамеянг. У сваю чаргу, за зборную Беларусі дэбютавалі Андрэй Гарбуноў, Аляксандр Макась і Мікалай Януш.

Беларускае Радыё Рацыя