Загінуў баскетбаліст Кобі Браянт



Як паведаміла Reuters былы баскетбаліст Кобі Браянт загінуў у выніку катастрофы верталёта непадалёк ад Лос-Анджэлеса.

Браянт і яшчэ чацвёра чалавек, якія былі на борце, загінулі, калі верталёт рухнуў пасярод пагоркаў каля гораду Калабасас.

41-гадовы баскетбаліст усю сваю кар’еру гуляў за „Лейкерс”. Ён пайшоў з прафесійнага спорту ў красавіку 2016 года.

За 20 сезонаў Браянт здабыў 5 чэмпіёнскіх тытулаў і двойчы выйграваў залаты медаль на алімпійскіх гульнях у складзе нацыянальнай зборнай ЗША.

Ён таксама стаў адзіным гульцом НБА, які атрымаў чатыры ўзнагароды MVP матчаў усіх зорак.

Браянт таксама атрымаў „Оскара” за лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм „Шаноўны баскетбол”, зняты паводле верша самога спартоўца.

У Браянта засталося трое дзяцей. Паводле апошніх звестак, старэйшая дачка, 13-гадовая Жанна-Марыя, загінула разам з бацькам. Кампанія, якая была ў верталёце, накіроўвалася на баскетбольны матч.