Затрыманы гандбольны трэнер Міхаіл Міхута



На Гарадзеншчыне затрыманы гандбольны трэнер Міхаіл Міхута.

Міхаіл Міхута Фота з сацсетак

У „пакаяльным відэа „ён кажа пра „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” і „абразу Лукашэнкі”, за што яго затрымалі. За „абразу” і распачалі крымінальную справу. Таксама Міхута згадаў, што раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці „за абразу супрацоўнікаў міліцыі і непадпарадкаванне”.

Міхаілу Міхуце 41 год. Ён — жыхар Зэльвы. На малой радзіме пра яго шмат пісаў мясцовы друк, як пра аднаго з найлепшых дзіцячых трэнераў у вобласці.

[manual_related_posts]