Завяршыліся роварныя спаборніцтвы „Нёман”



У Гародні прайшоў завяршальны этап шматдзёнкі сярод раварыстаў-юніёраў „Нёман”.  Гэта ўжо трыццатае па ліку роварнае міжнароднае спаборніцтва, якое злучае Беласток з Гародняй. Апошні, пяты, этап групавога тыпу прайшоў у адлегласці 85 кіламетраў. Завяршыўся на вуліцы Сцяпана Батуры.

Пераможцы былі названы па выніках пяці этапаў у 336,5 кіламетраў  індывідуальных спаборніцтвах:

трэцяе месца – Даніла Турук (Берасце, Беларусь),

другое месца – Дзяніс Мазур (Берасце, Беларусь),

першае месца – Піліп Маціюк (Польшча).

У спаборы прымала ўдзел 120 раварыстаў-юніёраў з Беларусі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расейскай Федэрацыі, Украіны. Адзінае, што было на цырымоніі ўзнагароджання па-беларуску, то гэта выступ народнага ансамбля „Госціца”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота і відэа аўтара