Зборная Беларусі другая на турніры Arosa challenge



Хакейная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам новага трэнера Дэйвіда Льюіса досыць паспяхова выступіла на Arosa challenge, што прайшоў у Швайцарыі. У фінальным паядынку з камандай гаспадароў беларуская дружына прайграла 2:3.

Лік быў адкрыты швайцарцамі на 28-й хвіліне, але пасля двойчы вызначыліся беларускія хакеісты – Развадоўскі на 30-й хвіліне і Андрушчанка на 39-й.  У трэцім жа перыядзе больш удачлівымі былі падначаленыя Глена Хэнлана. Апошняя шайба была закінута на 56-й хвіліне, калі Швайцарыя гуляла ў большасці. У выніку Беларусь заняла 2-е месца.

Беларускае Радыё Рацыя