Зборная Беларусі – на 79-м месцы ў рэйтынгу ФІФА



Зборная Беларусі па футболе па-ранейшаму размяшчаецца на 79-м месцы ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

У новым апублікаваным спісе ў параўнанні з рэйтынгам у красавіку пазіцыі нацыянальнай каманды пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі не змяніліся. У актыве зборнай 410 балаў.

Першае месца займае дзеючы чэмпіён свету зборная Германіі – 1544. На другім радку рэйтынгу размяшчаецца Бразілія – 1384, трэцяе месца ў Бельгіі – 1346 балаў.

З краін былога СССР найбольш высокі рэйтынг ФІФА ў футбалістаў Украіны – 30-е месца (777 ачкоў). Каманда Расеі, якая стане гаспадыняй чэмпіянату свету па футболе, што стартуе ў чэрвені, займае 66-ю пазіцыю – 493 балы.

belta.by