Зборная Беларусі па хакеі ў ходзе падрыхтоўкі да ЧС згуляе восем матчаў у „Еўравыкліку”



Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2018 года згуляе ў красавіку восем матчаў у турніры „Еўрапейскі хакейны выклік”.

Нацыянальная каманда пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса трэніруецца ў „Мінск-Арэне”, а першы спарынг правядзе 4 красавіка ў Турку са зборнай Фінляндыі. Паўторны паядынак адбудзецца 5 сакавіка. Далей беларускіх хакеістаў чакаюць гасцявыя матчы са Швейцарыяй (13 і 14 красавіка). Падапечныя Дэйва Льюіса згуляюць на дамашняй пляцоўцы. У Гародні (20 і 21 красавіка) процістаяць ім будуць сапернікі з Даніі, а завершыцца праграма гульняў паядынкамі з Нарвегіяй: 27 красавіка каманды сустрэнуцца ў Жлобіне, а 28-га выйдуць на лёд „Бабруйск-Арэны”.

У трэнерскі штаб зборнай увайшоў вядомы ў мінулым варатар Андрэй Мезін. Плануецца, што дапамагаць Дэйву Люісу будзе і Міхаіл Захараў, які далучыцца да нацыянальнай дружыны пасля выступлення „Юнацтва” ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі.

Беларускія хакеісты стартуюць на сусветным форуме 4 траўня ў Капенгагене матчам з камандай Швецыі. Таксама нашымі сапернікамі на першым этапе стануць каманды Францыі, Расеі, Швейцарыі, Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі.

belta.by