Зборная Беларусі па валейболе выйшла на чэмпіянат Еўропы



Мужчынская зборная Беларусі ўзяла верх над камандай Нарвегіі ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы з лікам 3:0. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Уладзіслаў Бабкевіч – 11 ачкоў. Напрамую ў фінальную стадыю EURO прабілася лепшая каманда квартэта – зборная Партугаліі. Беларусы, фінішаваўшы другімі, выйшлі на ЧЕ па рэйтынгу каманд, якія занялі ў сваіх групах другія месцы. Двума горшымі калектывамі ў дадзеным рэйтынгу апынуліся аўстрыйцы і швайцарцы.

Беларусы выйгралі пяць медалёў на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ

Беларусы выйгралі пяць медалёў на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў вугорскім Сегедзе.

Срэбраныя ўзнагароды ў гонках байдарак-двоек на 500 м выйгралі Мікіта Борыкаў і Дзмітрый Натынчык. Медаль аналагічнага годнасці ў стартах каноэ-адзіночак на 500 метраў выйграў Максім Пятроў.

У гонках каноэ-адзіночак ў жанчын на 5000 м срэбраны медаль выйграла Вольга Клімава. У стартах байдарак-чацвёрак на 500 м Марына Літвінчук, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Іна Саўчук таксама сталі ўладальніцамі срэбра. Бронзавым медалём скарбонку ўзнагарод зборнай Беларусі на этапе Кубка свету папоўнілі Мікіта Борыкаў, Дзмітрый Натынчык, Уладзіслаў Літвінаў, Аляксей Місючэнка ў стартах байдарак-чацвёрак на 500 м.

„Гродна-93” параўняў лік у серыі за бронзу

„Гродна-93” узяў рэванш за суботнюю паразу ў „Імпульса” у другім матчы серыі за трэцяе месца мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе – 102:70. У „Гродна-93” форвард Максім Лютыч аформіў дабл-дабл з 12 ачкамі і 17 падборамі, дадаўшы да гэтага пяць перадач і блок-шот.

„Бронзавая” серыя пераязджае ў Менск, дзе пройдуць два наступныя матчы. У выпадку неабходнасці пятая гульня адбудзецца ў Гародні.

Берасцейскае «Дынама» перамагло „Гомель”

Двума гульнямі завяршыўся дзявяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Слуцку «Менск» здолеў сысці ад паразы дзякуючы голу маладога Кірыла Зіновіча. Матч завяршыўся ўнічыю – 2:2.

У Берасці «Дынама» дзякуючы голу Паўла Сядзько з мінімальным лікам абыграла «Гомель» і выйшла на чыстае чацвёртае месца. Дынамаўцы здабываюць першую хатнюю перамогу і пакуль не ведаюць паразаў з пачатку турніру. Каманда Кавальчука абыходзіць у табліцы другі берасцейскі клуб «Рух» алігарха Аляксандра Зайцава.

„Ягелонія” завяршыла сезон перамогай

«Ягелонія» Беласток хатняй перамогай з лікам 2:1 над гданьскай „Лехіяй” завяршыла чэмпіянат Польшчы па футболе. Галы за „Ягу” забілі Якаў Пуліч і Томаш Пшыкрыл. „Жоўта-чырвоныя” завяршылі сезон на 9-м месцы ў турнірнай табліцы.

„Атлетыка” ці „Рэал” стане чэмпіёнамі Іспаніі

„Атлетыка” і „Рэал” перамаглі ў матчах 37-га тура чэмпіянату Іспаніі. Каманда Дыега Сімеонэ прайгравала з лікам 0:1 за 10 хвілін да канца сустрэчы, аднак здолела здзейсніць камбэк 2:1. “Рэал” адолеў «Атлетык» 1:0. „Барселона”, у сваю чаргу, саступіла дома „Сэльце” 1:2. „Атлетыка” з 83 ачкамі захаваў першы радок, у „Рэала” 81 бал і другая пазіцыя, „Барса” на трэцім месцы з 76 ачкамі – каманда страціла шанцы на золата. У апошнім туры 23 траўня „Атлетыка” на выездзе згуляе з „Вальядалідам”, а „Рэал” прыме „Вільярэал”. У выпадку роўнасці ачкоў у мадрыдскіх клубаў, тытул чэмпіёна дастанецца „сметанковым” па дадатковых паказчыках.

У чэмпіянаце Італіі „Напалі” у гасцях абыграў „Фіярэнціну” 2:0, „Мілан” дома згуляў унічыю з „Кальяры” 0:0. За адзін тур да канца сезона тры каманды прэтэндуюць на два месцы ў Лізе чэмпіёнаў – „Мілан”, „Напалі” і „Ювентус”. „Расанеры” набралі 76 ачкоў і ідуць другімі. Столькі ж ачкоў у „Напалі”, але яны саступаюць „Мілану” па выніках асабістых сустрэч і займаюць 3-е месца. „Ювентус” з 75 баламі ідзе пятым.

Ад Італіі ў Лізе чэмпіёнаў у наступным сезоне дакладна згуляюць „Інтэр” і „Аталанта”.

У матчы 37-га тура французскай Лігі 1 «Пары Сен-Жэрмен» разграміў «Рэймс». Сустрэча праходзіла на стадыёне «Парк дэ Прэнс» у Парыжы і завяршылася з лікам 4:0 на карысць гаспадароў.

«ПСЖ» ў 37 матчах набраў 79 ачкоў і займае другое месца ў турнірнай табліцы французскай Лігі 1. Перад апошнім турам парыжане адстаюць ад «Ліля» на 1 ачко.

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на ЧС па хакеі ў Латвіі

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі назваў прозвішчы гульцоў, якія будуць унесены ў заяўку на чэмпіянат свету ў Рызе, які стартуе 21 траўня. У ростэры застаецца яшчэ адна вакансія. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі.

Такім чынам, Міхаіл Захараў разлічвае ў сталіцы Латвіі на наступных хакеістаў. Брамнікі: Аляксей Коласаў ( „Дынама-Мінск”, КХЛ), Канстанцін Шостак ( „Северсталь”, КХЛ), Дэні Тэйлар („Дынама-Менск”, КХЛ).

Абаронцы: Андрэй Антонаў ( „Юнацтва-Мінск”), Нік Бэйлен ( „Трактар”, КХЛ), Сцяпан Фалькоўскі, Дзмітрый Знахаранка, Ілля Шынкевіч, Ілля Салаўёў, Уладзіслаў Яроменка (усе-

„Дынама-Мінск”, КХЛ), Яўген Лісавец , Дзмітрый Корабаў (абодва – „Салават Юлаеў”, КХЛ), Крысціян Хенкель(„Ак Барс”,КХЛ). Нападнікі: Ягор Шаранговіч („Нью-Джэрсі Дэвілз”, НХЛ), Андрэй Бялевіч („Тарпеда” НН, КХЛ), Джэф Плат („Салават Юлаеў”, КХЛ), Арцём Дзямкоў („Дынама-Менск”, КХЛ), Франсіс Парэ, Мікіта Камароў (абодва – „Авангард”, КХЛ), Шэйн Прынс („Аўтамабіліст”, КХЛ), Уладзіслаў Кадола („Поўначсталь”, КХЛ), Сяргей Касціцын („Браціслава Кэпіталс”, Славакія, ICEHL), Герман Несцераў („Гомель”), Сяргей Дрозд, Станіслаў Лапачук, Міхаіл Стэфановіч (усе – „Юнацтва-Менск”), Даніла Клімовіч („Менскія зубры”, Вышэйшая ліга). На папярэднім этапе чэмпіянату свету ў Рызе зборная Беларусі згуляе ў групе А, якая будзе праводзіць свае матчы ў Алімпійскім спартыўным цэнтры.

Супернікамі каманды Міхаіла Захарава стануць зборныя Славакіі, Швецыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Швайцарыі і Расеі. Чатыры лепшыя каманды з групы выйдуць у чвэрцьфінал.

Беларускае Радыё Рацыя