Зборная Беларусі (U-20) здабыла трэцюю перамогу на ЧС у Германіі



Хакеісты зборнай Беларусі (U-20) здабылі трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету ў дывізіёне I групы А ў нямецкім горадзе Фюсен (Германія), абыграўшы каманду Аўстрыі з лікам 5:0.

У адрозненне ад матчаў з нарвежцамі (5:3) і французамі (6:2), у ходзе якіх падапечным Дзмітрыя Краўчанкі даводзілася адыгрывацца, мінулы паядынак склаўся для беларускіх ігракоў больш спакойна. Аўтарамі галоў сталі Дзмітрый Дзярабін (13-я мінута), Уладзімір Алістраў (24-я, 49-я мінуты), Ігар Мартынаў (44-я мінута), Іван Драздоў (59-я мінута).

Пасля трох тураў у актыве маладзёжнай зборнай Беларусі 9 ачкоў і першае месца ў турнірнай табліцы: Беларусь – 9 ачкоў (3 матчы), Германія – 8 (3), Нарвегія – 3 (3), Латвія – 3 (3), Францыя – 3 (3), Аўстрыя – 1 (3).

Наша „маладзёжка” завершыць выступленне ў горадзе Фюсен 15 снежня матчам з Латвіяй.

belta.by