Зборная Беларусі ў медальным заліку Алімпіяды размясцілася на антырэкордным 24-м месцы



Цырымонія закрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў праходзіць ў Пекіне. Сцяганосцам каманды Беларусі на цырымоніі закрыцця стаў канькабежац Ігнат Галавацюк.

Зборная Беларусі ў медальным заліку з двума срэбранымі медалямі размясцілася на антырэкордным 24-м месцы. Да гэтага найгоршым паказчыкам Беларусі была 23-я пазіцыя ў Солт-Лейк-Сіці у 2002 годзе. А вось медалёў беларусы, здаралася, выйгравалі і меньш, – вынікі Алімпіяды пракаментаваў спартовы аглядальнік тэлеканала «Белсат» Аляксандр Пуціла:

-Усё ж такі  ў нас было і па адным медалі. Дарэчы, на Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці была і большая колькасць беларусаў прадстаўлена на гульнях. І ўсё ж такі адзін толькі медаль заваявалі тады, хоць тады была і хакейная зборная, якая заваявала чацвёртае месца. Гэта нармальны варыянт. Калі мы ўзгадваем шэсць медалёў на папярэдняй Алімпіядзе, там, канешне, было шчасце Домрачавай, яе зорны час. Увогуле, канешне, два – тры медалі, гэта звычайна, рэальна. Толькі іншая справа, што мы бачым, што нашыя спартоўцы проста функцыянальна не падрыхтаваныя былі да гэтай Алімпіяды і да гэтага паветра, гэтай вышыні. Сыходзім з таго, з калегамі параіліся, што ўсё ж такі нашая зборная была зажатая як ніколі менавіта ідэалагічна, і вельмі моцна гэты ціск сказваўся.

Як пацверджанне гэтаму – каментары спартоўцаў пасля выступаў у так званых «пакаяльных відэа», – адзначае Аляксандр Пуціла, які таксама расчараваны пазіцыяй срэбранай медалісткі ў фрыстайле Ганны Гуськовай. З яго слоў, яна аказалася не такой моцнай, як падавалася. Бо нават не ўзгадала пасля выйгрышу медаля пра свайго трэнера Мікалая Казеку, які не пабаяўся ў 2020-м годзе падпісаць ліст за сумленныя выбары, за што яго адхілілі ад працы са зборнай.

А наступная зімовая Алімпіяда адбудзецца ў Мілане і Корціна-д’Ампецца. На цырымоніі закрыцця Алімпіяды ў Пекіне менавіта гэтым італьянскім гарадам будзе перададзены алімпійскіх сцяг гульняў 2026 года.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © REUTERS / JONATHAN ERNST

[manual_related_posts]