Зборная Беларусі займае 87-е месца ў лістападаўскім рэйтынгу ФІФА



Футбольная зборная Беларусі займае 87-е месца ў лістападаўскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола. У параўнанні са спісам месячнай даўніны беларуская каманда апусцілася на адзін радок. За мінулы час падапечныя Міхаіла Мархеля пацярпелі дзве выязных паразы ад Нямеччыны (0:4) і ў спарынгу ад каманды Чарнагорыі (0:2). Супернік беларусаў па паўфінале Лігі нацый зборная Грузіі займае 91-е месца ў рэйтынгу.

Тройка нязменная: 1. Бельгія – 1765 ачкоў, 2. Францыя – 1733, 3. Бразілія – ​​1712.

Біятланіст зборнай Беларусі Ягор Казарынаў стаў 14-м на этапе Кубка IBU ў Шушене

Біятланіст зборнай Беларусі Ягор Казарынаў заняў 14-е месца на першым у сезоне этапе Кубка IBU ў Шушене (Нарвегія). Спрынтарскую дыстанцыю 10 км ён пераадолеў з чатырма штрафнымі кругамі. Перамог у гонцы немец Лукас Францшар. Серабро ў Харальда Лемерэра з Аўстрыі. Бронзавым прызёрам стаў нарвежац Аляксандр-Фьельд Андэрсан. Астатнія прадстаўнікі беларускай каманды Віктар Крыўко, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі занялі ў выніковым пратаколе 46-е, 48-е і 64-е месцы адпаведна.

Лепшай тэнісісткай кастрычніка прызнана Эшлі Барці

Афіцыйны сайт ВTA падвёў вынікі галасавання за лепшага гульца кастрычніка. Пераможцам стала першая ракетка свету аўстралійка Эшлі Барці. Эшлі завяршыла сезон перамогай на выніковым чэмпіянаце ВTA. На гэтую ўзнагароду таксама прэтэндавалі украінка Эліна Світоліна і беларуска Арына Соболенко.

Арцём Валчанко і Андрэй Паўленка выкліканыя ў моладзевую зборную Беларусі

Трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі (U-20) выклікаў у трэнінг-кэмп каманды абаронцу Арцёма Валчанкова (2001) i нападніка Андрэя Паўленка (2000). Валчанкоў правёў гэтым сезон у складзе базавай каманды „маладзёжкі”. У 32 гульнях экстралігі „Б” ён адзначыўся 6 баламі пры 10 хвілінах штрафу. Паўленка ў бягучым сезоне выступаў у КХЛ за менскае „Дынама”. У 13 матчах не адзначыўся выніковымі баламі.

Луіс Суарэс забівае больш за дзесяць галоў на працягу 15 сезонаў запар

Нападнік „Барселоны” Луіс Суарэс адкрыў лік у матчы Лігі чэмпіёнаў з дортмундскай „Барусіяй” (3:1). Гэта 10-й гол 32-гадовага уругвайца за „сіне-гранатавых” ў гэтым сезоне ва ўсіх турнірах. Суарэс забівае не менш за 10 галоў ўжо 15-ы сезон запар.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя