Зборная Іспаніі выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы па гандболе



Іспанскія гандбалісты ўслед за датчанамі сталі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, які праходзіць на арэнах Венгрыі і Славакіі. У Браціславе ў сваім заключным паядынку 2-й групы дзейныя чэмпіёны кантынента адолелі каманду Польшчы з мінімальнай перавагай у ліку – 28:27. У іншай сустрэчы немцы перайгралі расіян, здабыўшы перамогу на апошняй хвіліне – 30:29. Абедзве каманды пакідаюць форум.

Васілючак падпісаў кантракт з „Нёманам”
 
Беларускі брамнік Уладзіслаў Васілючак падпісаў кантракт з „Нёманам”. Пагадненне разлічана на адзін сезон, паведамляе прэс-служба клуба. Галкіпер дэбютаваў у вышэйшай Лізе ў 2015 годзе ў складзе „Нёмана” яшчэ пры Сяргеі Саладоўнікаве. У наймацнейшым дывізіёне краіны згуляў на сённяшні дзень 53 матчы (12 з іх „сухіх”), у якіх прапусціў 92 мячы. У мінулым сезоне абараняў браму „Іслачы” з Мінскага раёна. Правёў 17 матчаў у вышэйшай лізе, у чатырох з іх мячоў не прапускаў. У астатніх 13 сустрэчах 26 разоў даставаў мяч з сеткі.

Зборная Польшчы згуляла ўнічыю з камандай Славакіі

Зборная Польшчы згуляла ўнічыю з камандай Славакіі ў матчы групавога раўнда чэмпіянату Еўропы-2022 па міні-футболе 2:2.

У складзе палякаў вызначыліся Патрык Холы і Томаш Крызел. У славакаў забівалі Матуш Шэўчык і Томаш Драгоўскі.

Абедзве каманды маюць у актыве па аднаму ачку. Польшча займае трэцяе месца ў групе С, Славакія – чацвёртае. Зборная Расеі святкавала другую перамогу на чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў Нідэрландах і забяспечыла сабе месца ў чвэрцьфінале.

У ў другім туры спаборніцтваў папярэдняй групы С расіяне абыгралі ў Амстэрдаме харватаў з сухім лікам 4:0. Галявы дубль аформіў Арцём Антошкін, які ўзначальвае бамбардзірскую гонку Чэмпіяната Еўропы, забіўшы 5 мячоў у дзвюх сустрэчах.

Зборныя Сенегала і Марока выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Афрыканскіх нацый

Вызначаны яшчэ два ўдзельнікі стадыі 1/4 фіналу Кубка Афрыканскіх нацый па футболу – імі сталі зборныя Сенегала і Марока. У матчы адной восьмай фіналу сенегальцы абыгралі каманду Каба-Вэрдэ. На 63-й хвіліне лік адкрыў Садыё Манэ, а пад заслону матчу поспех пераможцаў замацаваў Бамба Дзьенг – 2:0. У чвэрцьфінале Сенегал сустрэнецца з камандай Марока, якая не без цяжкасцяў прайшла зборную Малаві. Першы тайм гэтага матчу скончыўся з нічыйным лікам 1:1, а ў другой палове вікторыю мараканцам прынёс дакладны ўдар Ашрафа Хакімі са штрафнога. Сёння на турніры стануць вядомыя яшчэ два ўдзельнікі 1/4 фіналу. Зборная Кот-Д’Івуара памераецца сіламі з егіпцянамі, а апошнюю пуцёўку ў наступную стадыю аспрэчаць каманды Малі і Экватарыяльнай Гвінеі.

Лінус Штрасэр выйграў слалам у Шладмінгу

Нямецкі гарналыжнік Лінус Штрасэр стаў пераможцам слалама на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Шладмінгу.

Гэтая перамога стала для яго першай у бягучым сезоне і трэцяй у кар’еры. У жанчын шведская гарналыжніца

Сара Хектар стала пераможцай гіганцкага слалама на этапе Кубка свету ў італьянскім Кранплаце.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]