Зборная Нарвегіі ўстанавіла рэкорд зімовых Гульняў па колькасці залатых медалёў
Зборная Нарвегіі ўстанавіла рэкорд па колькасці залатых медалёў на адной зімовай Алімпіядзе. 15-ю ўзнагароду вышэйшай вартасці на Гульнях-2022 у Пекіне ў скарбонку нацыянальнай каманды прынёс біятланіст Йоханнес Бо, які выйграў масстарт. Таксама ў зборнай Нарвегіі 8 сярэбраных і 11 бронзавых медалёў – усяго 34 медалі. Гэта першае месца ў агульнакамандным медальным заліку як па колькасці залатых узнагарод, так і агульнай колькасці медалёў.
Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк заняў 6-е месца на дыстанцыі 1000 м на Алімпіядзе
Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк заняў шостае месца на Алімпіядзе на дыстанцыі 1000 м. Алімпійскім чэмпіёнам стаў Томас Крол з Нідэрландаў. Другі вынік на „тысячы” паказаў Ларан Дзюбрэй з Канады. Бронзу заваяваў Ховар Лорэнтсан з Нарвегіі. Ад бронзавага медаля Ігната Галавацюка аддзялілі ўсяго 0,15 сек.
Яўген Аксенцюк выкліканы з ECHL у АХЛ
Беларускі форвард з сістэмы „Даласа” Яўген Аксенцюк выкліканы з „Айдаха” (ECHL) у „Тэхас” (АХЛ). У гэтым сезоне 20-гадовы форвард правёў 3 гульні ў АХЛ і зарабіў „-4” па сістэме „плюс-мінус”. У ECHL у яго актыве 29 (16+13) ачкоў у 28 сустрэчах. На драфце НХЛ-2020 Аксенцюк быў выбраны „Даласам” пад агульным 162-м нумарам.
Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру ВТА-1000 у Досе
Беларуска Аляксандра Сасновіч (63-і нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру ВТА-1000 у горадзе Доха з прызавым фондам 2 331 698 даляраў. У паўфінале кваліфікацыі беларуска аказалася мацнейшай за румынку Ану Богдан (101 ВТА) — 6:1, 6:1.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]