Ілля Шкурын працягне кар’еру ў польскім «Ракуве»



Прэзідэнт Польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша заявіў, што зборная Польшчы не мае намеру гуляць са зборнай Расеі ў стыкавым матчы чэмпіянату свету-2022. „Хопіць слоў, час дзейнічаць. Зборная Польшчы не мае намеру гуляць са зборнай Расеі. Гэта адзінае правільнае рашэнне. Мы вядзем перамовы з федэрацыямі Швецыі і Чэхіі, каб прадставіць ФІФА агульную пазіцыю”, — напісаў Кулеша ў твітэры. Футбольныя саюзы Польшчы, Швецыі і Чэхіі раней заявілі, што не паедуць у Расею на стыкавыя матчы на ​​чэмпіянат свету-2022. У паўфінальным стыкавым матчы адбору на ЧС-2022 шведы згуляюць з чэхамі, а расейцы павінны сустрэцца з палякамі. Пераможцы гэтых пар павінны згуляць у фінальным стыкавым матчы кваліфікацыі сусветнага першынства.

Шайба Шаранговіча не выратавала „Нью-Джэрсі” ад паразы ў Чыкага

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” ў гасцях прайграў „Чыкага” — 5:8. Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч выходзіў на лёд у першым звяне і закінуў шайбу ў канцы першага перыяду. На рахунку 23-гадовага беларуса стала 26 (12+14) балаў у 46 матчах. Ягор набірае ачкі ў шасці апошніх сустрэчах.

Антон Сарока пакінуў „Акжайык”, у які перайшоў у пачатку лютага

Беларускі форвард Антон Сарока растаўся з казахстанскім „Акжайыкам”. Паводле інфармацыі Football.by, пагадненне паміж футбалістам і клубам, якое было падпісана ў пачатку лютага, анулявана. Мінулы сезон форвард завяршаў у гарадзенскім „Нёмане”, правёўшы 7 матчаў у вышэйшай лізе.

Шкурын працягне кар’еру ў польскім «Ракуве»

22-гадовы беларускі форвард Ілля Шкурын працягне кар’еру ў польскім «Ракуве». У канцы студзеня паведамлялася пра тое, што «Ракув» быў гатовы ўзяць Шкурына ў арэнду да канца сезона з опцыяй выкупу за 1 мільён еўра. Польскі клуб нават паспеў зрабіць адпаведны запыт у ЦСКА, якому належаць правы на Шкурына. Пасля 23-х тураў «Ракув” ідзе трэцім у чэмпіянаце Польшчы з 45 ачкамі, адстаючы ад першага месца на 1 ачко.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]