Зборная Расеі ў паўфінале згуляе са шведамі



Вызначыліся паўфіналісты моладзевага чэмпіянату свету па хакеі 2020.

Зборная Расеі дзякуючы двум шайба Варанкова ўзяла верх над камандай Швейцарыі ў чвэрцьфінальным паядынку – 3:1 і сустрэнецца з камандай Швецыі. Зборная Фінляндыі з мінімальным лікам перамагла каманду ЗША 1:0 і выйшла ў паўфінал, дзе згуляе з камандай Канады.

Пратасеня падпісаў кантракт з клубам другой чэшскай лігі

Беларускі нападнік Анатоль Пратасеня падпісаў кантракт з хакейным клубам другой чэшскай лігі «Дукла». Пра гэта паведамляе «Беларускі хакей». Гэты сезон форвард пачынаў у чэмпіянаце Польшчы ў клубе «Рэ-Пласт Унія» (Асвенцым), дзе ў 30 гульнях набраў 25 (11 + 14) ачкоў.

Ігар Стасевіч – лепшы распасоўшчык вышэйшай лігі за ўсе гады

За 16 гадоў, праведзеных у беларускім элітным дывізіёне, выхаванец барысаўскага футбола Ігар Стасевіч аддаў 126 выніковых перадач і ўпэўнена ўзначальвае адну з самых прэстыжных намінацый, паведамляе прэс-служба БАТЭ. Якасны скачок у Стасевіча здарыўся ў 2011 годзе – пасля кароткатэрміновай легіянерскай адлучкі. Калі на разгоне кар’еры Ігар зарабіў 29 асістэнцкіх балаў, то пасля вяртання ў чэмпіянат Беларусі – 97. Менавіта на другім адрэзку цяперашні капітан барысаўчан 6 разоў пераадольваў мяжу ў 10 галявых перадач за сезон.

«Энергетык» – БДУ падпісаў брамніка з дубля «Зеніта»

Выхаванец акадэміі «Зеніта» галкіпер Уладзіслаў Баконін працягне карʼеру ў Беларусі. Футбаліст перайшоў у менскі «Энергетык» – БДУ. Пра гэта паведамляе сайт sport24.ru. Баконін з 16 снежня знаходзіцца ў размяшчэнні «Энергетыка», які рыхтуецца да новага сезону ў вышэйшай лізе. Раней 18-гадовы футбаліст выступаў за «Зеніт-2». На яго рахунку адзін матч у расейскім маладзёжным першынстве і адзін прапушчаны мяч. Сайт Transfermarkt ацэньвае Баконіна ў 25 тысяч еўра, падрабязнасці дамовы паміж «Зенітам» і «Энергетыкам» – БДУ не раскрываюцца. Афіцыйны сайт «студэнтаў» пакуль не апублікаваў навіну аб пераходзе.

«Ліверпуль» абыграў «Шэфілд» і працягнуў сваю пераможную серыю ў АПЛ да 11 матчаў

«Ліверпуль» на сваім полі абыграў «Шэфілд Юнайтэд» у матчы 21-га тура чэмпіянату Англіі. Падначаленыя Юргена Клопа перамаглі з лікам 2: 0. У складзе мерсісайдцаў па мячу забілі Махамед Салах і Садзіа Манэ. «Ліверпуль» святкаваў адзінаццатую перамогу запар і ўмацаваў сваё лідарства ў табліцы. Цяпер бліжэйшы іх пераследнік «Лестэр» адстае на 13 ачкоў, пры гэтым «Ліверпуль» згуляў на адзін матч менш. Адзначым, што «чырвоныя» ня прайграюць у АПЛ год, у апошні раз саступіўшы 3 студзеня 2019 году «Манчэстэр Сіці» з лікам 1:2. За гэты час каманда Юргена Клопа здабыла 32 перамогі і 5 раз згуляла ўнічыю.

«Мілан» афіцыйна прадставіў Ібрагімавіча

Нападнік Златан Ібрагімавіч афіцыйна стаў гульцом «Мілана». «Расанеры» прадставілі форварда ў якасці пачаткоўца каманды. 38-гадовы швед, як паведамлялася, заробіць больш за 3,5 мільёны еўра да чэрвеня, а яшчэ 500 тысяч еўра прадугледжаны ў якасці бонусаў. Калі кантракт будзе працягнуты, то заробак Златана складзе 6 мільёнаў еўра без уліку бонусаў. Ібрагімавіч выступаў за «Мілан» у 2010-2012 гадах. Апошнім яго клубам быў «Лос-Анджэлес Гэлаксі», у складзе якога ён у сезоне МЛС-2019 забіў 31 гол у 31 матчы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: eurosport.ru