«Зэльвенскія тыграняты» збяруцца на спабор
У нядзелю 27 траўня ў Зэльве адбудуцца дзявятыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до “Зэльвенскія тыграняты”. Спаборніцтвы адбудуцца на базе Зэльвенскай СШ № 3.
У спаборніцтвах мяркуюць прыняць удзел не толькі юныя спартоўцы з Беларусі, але і з Літвы. Летась, напрыклад, толькі зэльвенскія спартоўцы заваявалі 9 медалёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва
