Жаночая моладзевая зборная Беларусі пацярпела трэцюю паразу запар



Жаночая моладзевая зборная Беларусі пацярпела трэцюю паразу запар на Кубку выкліку па баскетболе. У чарговым матчы беларускі прайгралі турчанкам з лікам 59:83. Пасля трох матчаў Беларусь набрала 3 ачкі, і займае 5 месца ў групе. Лідыруюць зборныя Францыі і Польшчы.

Аляксандра Сасновіч не выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-250

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-250 у Будапешце з прызавым фондам 235 тысяч даляраў. У 1/8 фіналу беларуска сустракалася з вугорскай тэнісісткай Паннай Удвардзі, і саступіла ў дзвюх партыях 6:7, 2:6. Сустрэча працягвалася 1:45. Наступнай суперніцай вугоркі будзе ўкраінская тэнісістка Ангеліна Калініна.

Вікторыя Азаранка не згуляе на алімпіядзе ў Токіа

Алімпійская чэмпіёнка ў міксце і бронзавая медалістка Лондана 2012, двухразовая пераможца турніраў велікага шлему Вікторыя Азаранка не згуляе на алімпіядзе ў Токіа. Такая інфармацыя змяшчаецца ў афіцыйным запісе спартоўкі ў instagram. „Я прыняла вельмі важная для сябе рашэнне не прымаць удзелу ў алімпійскіх гульнях у Токіа. Шмат выдатных успамінаў, калі выгрывала золата алімпійскага турніру, і прадстаўляла Беларусь на папярэдніх гульнях, але нягледзячы на ўсе цяжкасці, з якімі сутыкаемся у сувязі з пандэміяй, у глыбіні душы ведаю, што гэта правільнае рашэнне для мяне і маёй каманды. І з нецярпеннем чакаю алімпіяды 2026 у Парыжы, каб прадстаўляць Беларусь. Жадаю ўсім спартоўцам бяспечных здаровых і паспяховых гульняў”- напісала зорка беларускага спорту на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.

Стаў вядомы супернік барысаўскага „БАТЭ” ў другім адборавым раўндзе Лігі Канферэнцыі

Стаў вядомы супернік барысаўскага „БАТЭ” ў другім адборавым раўндзе Лігі Канферэнцыі. Грузінскае „Дынама” з Батумі ў матчы ў адказ абыграла Тре-Пеннэ” з Сан-Марына з вынікам 3:0 і стала супернікам барысаўчан. Іх першая сустрэча адбудзецца 22 ліпеня ў Батумі, а матч у адказ пройдзе 29 ліпеня на полі барысаў-арэны. Абедзве гульні пачнуцца ў 20:00 па беларускім часе. У другім раўндзе кваліцікацыі лігі Канферэнцыі згуляюць яшчэ 3 прадстаўнікі Беларусі- бронзавыя прызёры мінулага чэмпіянату краіны, футбалісты жодзінскага „Тарпеда БелАЗа” будуць супернічаць з дацкім „Капенгагенам”.  Берасцейскае „Дынама” двойчы сустрэніцца з чэшскай „Вікторыяй” спачатку ў Пльзені, затым у армянскім Ерэване. Чэмпіён Беларусі салігорскі „Шахцёр” згуляе з Люксембурскім клубам „Фола” з гораду Эш.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя