Жаночая зборная Беларусі па баскетболе даведалася супернікаў па кваліфікацыі ЧЕ



У Мюнхене адбылося лёсаванне адборавага турніру чэмпіянату Еўропы 2021 года ў баскетболе сярод жаночых каманд. Зборная Беларусі ў кваліфікацыі згуляе ў групе F з Польшчай і Вялікабрытаніяй.

Усяго за права згуляць у фінальнай частцы кантынентальнага форуму будуць змагацца 33 зборныя. Каманды разбітыя на дзевяць адборавых груп па тры і чатыры ў кожнай. Пераможцы выйдуць у вырашальную стадыю турніру, а пяць зборных, якія зоймуць другія месцы, таксама атрымаюць права згуляць у чэмпіянаце.

Беларускія валейбалісткі прайгралі зборнай Польшчы ў таварыскім матчы

Жаночая нацыянальная зборная Беларусі саступіла ў гасцях у таварыскім матчы польскім валейбалісткам з лікам 2:3 (25:21, 18:25, 25:21, 23:25, 12:15). Падапечныя Пятра Хілько працягваюць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы. Заключнай праверкай сіл стане турнір у Запорожжы, пасля чаго 21 жніўня зборная адправіцца ў Браціславу. На чэмпіянаце Еўропы ў групе D беларускі згуляюць з камандай Расеі, Іспаніі, Славакіі, Германіі, а завершаць групавы этап паядынкам са швейцаркай.

Берасцейскае „Дынама” абвясціла аб падпісанні кантрактаў з Аляксеем Наско і Усеваладам Садоўскім

Берасцейскае „Дынама” абвясціла аб падпісанні кантрактаў з Аляксеем Наско і Усеваладам Садоўскім з „Энергетыка-БДУ”. Пагадненні двух футбалістаў разлічаны да канца 2021 года. Астатнюю частку сезона-2019 яны правядуць у „Энергетыка-БДУ” на правах арэнды.

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя і два сярэбраныя медалі на ЧЕ

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя і два сярэбраныя медалі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі. У заключны дзень турніру ў эстафеце 4х400 м беларускі Кацярына Жываева, Астэрыя Ліма, Валянціна Чымбар і Аліна Лучшава заваявалі сярэбраны медаль і абнавілі нацыянальны юніёрскі рэкорд на гэтай дыстанцыі. Першае месца ў эстафеце 4х400 м занялі бягухі з Вялікабрытаніі. Бронзавымі прызёрамі сталі спартоўкі з Польшчы. У сектары для трайнога скачка другое месца ўзяў беларус Марк Мажэйка. Перасягнуць вынік беларуса змог украінец Арцём Канаваленка, а бронза ў Андрэаса Пантаціса з Грэцыі. Залатыя медалі заваявалі Мікіта Каляда ў хадзе на 10 км і Алег Тамашэвіч у штурханні ядра. У медальным заліку з двума залатымі і двума сярэбранымі ўзнагародамі зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце дзявятае месца

Былы настаўнік „Гомеля” і „Ліды” Вячаслаў Герашчанка узначаліў літоўскую „Палангу”

Беларускі спецыяліст Вячаслаў Герашчанка узначаліў літоўскую „Палангу”. Пра гэта паведамляе прэс-служба каманды. У 17 турах чэмпіянату Літвы „Паланга”, якая замыкае табліцу, набраў 10 ачкоў. Апошнім месцам працы Герашчанка была „Ліда” (Д2).

Беларускае Радыё Рацыя