„Жонкі футбалістаў не працуюць, і ўсе — за БЧБ”



Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што спецслужбы адсочваюць настроі жонак спартоўцаў. Маўляў, тыя не працуюць і выступаюць „за БЧБ”.

Асабліва дасталося ад яго футбалістам: „У чэмпіянаце футбола некаторыя людзі, футбалісты атрымлівалі велізарныя сумы грошай. А навошта жонкам працаваць? Яны сядзяць і тыкаюць у гэтыя айфоны. І ўсе — за БЧБ. Ад гультайства”, цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

 Ён дадаў, што спецслужбы сочаць за настроямі сваякоў спартоўцаў: „Ёсць людзі, якія назіраюць за гэтымі працэсамі, і мне прама гавораць: каму мы плацім грошы?”

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by