Змаганне за бронзу абвастраецца



29-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі фактычна вызначыў пераможцу і сярэбранага прызёра. А вось змаганне за бронзавыя ўзнагароды ў самым разгары. Два непасрэдныя спаборнікі сустрэліся 2 лістапада паміж сабой – наваполацкі “Нафтан” і салігорскі  “Шахцёр” разышліся сухой нічыёй – 0:0. А вось жодзінскае “Тарпеда” скарысталася сваім шанцам і дамаглося трох пунктаў на полі “Гомеля” – 1:0. Мяч на 81-й хвіліне забіў форвард Дзмітрый Платонаў. Такім чынам становішча прэтэндэнтаў на бронзу зараз такое: “Шахцёр” – 45 ачкоў, “Тарпеда” – 43, “Нафтан” – 42.

У ніжняй шасцёрцы гарадзенскі “Нёман” чарговы раз няўдала з’ездзіў ў госці да ФК “Менск”, прайграўшы ў сталіцы – 1:2. Гол прэстыжу ў нёманцаў на рахунку Ягора Зубовіча. Гарадзенскі клуб займае зараз толькі 9-е месца. Да канца першынства краіны засталося толькі два туры.

Беларускае Радыё Рацыя