„Зубры” адолелі „Слован”



Хакеісты менскага „Дынама” перапынілі няўдалую серыю з трох паразаў у чэмпіянаце КХЛ. У чарговым паядынку на сваім лёдзе бела-блакітныя перамаглі славацкі „Слован” – 4:1. Шайбы ў пераможцаў закінулі Яўген Лісавец, Аляксандр Мацярухін, Аляксандр Кулакоў і Роб Клінкхамер. Дамагчыся вырашальнай перавагі дынамаўцы здолелі толькі ў трэцім перыядзе, прычым апошняя шайба была закінута ўжо ў пустую брамку супернікаў за паўхвіліны да фінальнай сірэны.

Пасля 38 праведзеных матчаў „зубры” ідуць на 7-ым месцы Заходняй канферэнцыі КХЛ, маючы 61 ачко, і балансуючы на мяжы плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]