„Зубры” дамагліся першай хатняй перамогі



Менскае „Дынама” дамаглося першай хатняй перамогі ў новым розыгрышы Кантынентальнай Хакейнай Лігі. На сваім лёдзе „зубры” узялі верх над чалябінскім „Трактарам” – 3:0.

Тры ачкі ў сустрэчы набраў амерыканец Джэк Скіле – першы гол і дзве выніковыя перадачы. Яшчэ дзве шайбы бела-блакітных на рахунку Яўгена Лісаўца (36-я хвіліна) і канадскага легіянера Куінтана Хаўдэна (45-я).

Такім чынам пасля гэтай вікторыі „Дынама” набрала 8 ачкоў і ўзнялося з апошняга на 12-е месца Заходняй канферэнцыі. Цяпер становішча беларускага клуба ўжо не выглядае так безнадзейна – ад зоны плэй-оф менчукоў аддзяляе толькі тры ачкі.

Беларускае Радыё Рацыя