„Зубры” перамаглі кітайскі „Куньлунь”



Менскае „Дынама” у чарговай сустрэчы чэмпіянату КХЛ на выездзе перамагло з сухім лікам кітайскі „Куньлунь” – 2:0. Шайбы закінулі Андрэй Сцяпанаў (28-я хвіліна) і Куінтан Хаўдэн (39-я).

„Зубры” адчайна імкнуцца трапіць у зону плэй-оф. „Дынама” набрала зараз 41 ачко і займае пакуль 10-е месца. Ад маскоўскага „Дынама” беларускі клуб адстае на 6 ачкоў, але мае на 2 гульні менш. Праўда, на 9-й пазіцыі ідзе маскоўскі „Спартак”, у якога 43 ачкі і на гульню менш, чым у менчукоў.

Беларускае Радыё Рацыя