„Зубры” перамаглі „Югру”
Хакеісты менскага „Дынама” у чарговым матчы рэгулярнага першынства КХЛ на сваім лёдзе перамаглі расейскую „Югру” з гораду Ханты-Мансійск – 3:1. Сустрэча няпроста скллалася для „зуброў” – яшчэ за 10 хвілін да заканчэння лік быў роўным 1:1. Але ўрэшце дынамаўцы дамагліся вікторыі. Героем сустрэчы стаў Шарль Лінгле, які закінуў дзьве шайбы і запісаў на свой рахунак асістэнцкі бал.
Менскае „Дынама” мае зараз 94 ачкі, упэўнена займае 5-е месца і забяспечыла сабе месца ў плэй-оф.
Беларускае Радыё Рацыя
