„Зубры” зноў прайгралі



Хакеісты менскага „Дынама” саступілі і ў другім хатнім матчы 1/8-й серыі плэй-оф фінскаму „Ёкерыту” – на гэты раз з лікам 1:2. Зноў усё вырашылася ў другім перыядзе. Лік адкрылі менчукі на 22-й хвіліне – колькасную большасць рэалізаваў Лукаш Крайчэк. Гэты гол толькі раззлаваў „блазнаў” – хельсінкскія хакеісты кінуліся на штурм і двойчы дасягнулі поспеху – на 26-й і 29-й хвілінах. Было бачна, что „Ёкерыт” выдатна падрыхтаваны функцыянальна і тактычна. У трэцім перыядзе фіны згулялі на ўтрыманне сваёй перавагі і дамагліся поспеху.

Такім чынам лік у серыі да 4-х перамог стаў 3-1 на карысць „Ёкерыта”. Наступны матч адбудзецца ў Хельсінкі.

Беларускае Радыё Рацыя