1% на карысць грамадскіх арганізацый



Расце колькасць падляшскіх падаткаплацельшчыкаў, якія падтрымліваюць грамадскія арганізацыі. Летась жыхары Польшчы ахвяравалі на карысць грамадскіх арганізацый 500 мільёнаў злотых – кожны можа ахвяраваць 1% са сваіх падаткаў.

Старшыня таварыства „Гай” з Гацькоў Ян Мордань падкрэслівае, што варта прызначыць 1% на грамадскую дзейнасць:

– Большасць людзей бачаць па тэлебачанні, чуюць па радыё, у газетах, і перадаюць туды свой 1%. Невялікія арганізацыі, маленькія, якія таксама робяць шмат карыснага ў нас, варта ім дапамагчы, бо яны часта не маюць чым аплаціць тэлефонныя размовы.

У 2014 годзе таварыства „Гай” атрымала каля 3000 злотых з 1%. Для параўнання: на банкаўскі рахунак агульнапольскага фонда „Паспець з дапамогай” было пералічана 110 мільёнаў злотых. Найбольш сродкаў сярод падляшскіх арганізацый сабраў фонд на карысць хворых дзяцей „Дапамажы ім” – 1 мільён злотых.

Беларускае Радыё Рацыя