102-я гадавіна вызвалення Беластока



У пятніцу, 19 лютага, будзе адзначацца 102-ая гадавіна вызвалення Беластоку. Не будзе ніякіх урачыстасцяў на Рынку Касцюшкі, але ўзамен жыхары горада змогуць паглядзець інсталяцыю каля Музея войска ў Беластоку, узяць удзел у гульні, спалучанай з экскурсіяй, паўдзельнічаць у анлайн-прэзентацыі новага выдання ад Музея памяці Сібіры.

Як інфармуе Каміла Багацэвіч з беластоцкага магістрату, сёлета традыцыйныя ўрачыстасці не плануюцца з-за эпідэміі каронавірусу.

Сімвалічнай датай аднаўлення незалежнасці Польшчы пасля падзелаў прынятае 11 лістапада 1918 года. У той дзень закончылася Другая сусветная вайна, а ў Варшаве Юзэф Пілсудскі ўзначаліў польскае войска. Але Беласток на сваё вызваленне яшчэ чакаў да лютага наступнага года, ён знаходзіўся на шляху нямецкіх войскаў, якія адступалі з Украіны. Толькі 19 лютага 1919 года ў Беласток увайшлі польскія аддзелы, а немцы пакінулі горад.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wrotapodlasia.pl